Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
14/04/2025
1️⃣4️⃣ красавіка класная гадзіна ў 4 «А» класе ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска» ў рамках цыкла заняткаў «Я. Мая сям'я. Мая Радзіма» прайшоў на тэму «Знаёмства з жыццём і справамі піянерскіх атрадаў установы адукацыі». Мэтай класнай гадзіны было знаёмства з гісторыяй і сімволікай піянерскай арганізацыі, выхаванне пачуцця патрыятызму, гатоўнасці ўдзельнічаць у калектыўных справах на карысць іншых людзей і сваёй краіны.
Дзеці даведаліся, чаму піянерская дружына носіць імя П.М.Машэрава і якія добрыя справы робяць піянеры, каб з гонарам насіць гальштук.