Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
Прыём дакументаў
у 10 клас
у дзяржаўнай установе адукацыі
"Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска"
У адпаведнасці з Правіламі прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 17.08.2022 № 269 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2024 № 39) прыём (залічэнне) асоб у 10 клас асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму па конкурсу на падставе вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 269
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2024 № 39
ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ у ПРОФІЛЬНЫ КЛАС З 12.06.2026 ГОДА ПО 17.08.2026 ГОДА
✅ Заява;
✅ Дакумент, які сведчыць асобу абітурыента (копія);
✅ Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (арыгінал);
✅ Медыцынская даведка аб стане здароўя;
✅ Дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы для паступлення ў профільны клас (пры наяўнасці льгот).
У заяве павінны быць указаны вучэбныя прадметы (не больш за два), якія выбраны вучням для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання ў сярэдняй школе.
ПРОФІЛЬНАЕ НАВУЧАННЕ
На павышаным узроўні вывучаюцца наступныя навучальныя прадметы:
- руская мова
-грамадазнаўства
- фізіка
-матэматыка
Да конкурсу дапускаюцца абітурыенты, у якіх у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі адзнакі па вучэбных прадметах, якія вывучаюцца на павышаным узроўні ("Грамадазнаўства", "Руская мова"), не ніжэй за 7 (сямі) балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэйшы за 7 (сямі) балаў.
Сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (сярэдні бал выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэнні) - пры прыёме (залічэнні) на свабодныя месцы ў 11 клас) вызначаецца з прымяненнем правілаў матэматычнага акруглення да адзінак (цэлых).
Па-за конкурсам пры паступленні ў сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння прымаюцца (залічваюцца):
✅ пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);
✅ пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);
✅пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);
✅ пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) другога (раённага, гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння).
Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў на прыём (залічэнне) у сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння маюць: асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал; асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, модулях, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў навучальным годзе, які папярэднічае году прыёму (залічэнні), нездавальняючую адзнаку паводзін.
Кантрольныя лічбы прыёму ў 2026/2027 навучальным годзе
| Кантрольныя лічбы прыёму ў 2026/2027 навучальным годзе | Запланаваная колькасць навучэнцаў, якія будуць вывучаць асобныя навучальныя прадметы на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання |
| 30 | 30 |
| Профіль | Коль-ць пададзеных заяў на 12.06.2026 |
| "Фізіка", "Матэматыка" | |
| "Руская мова", "Грамадазнаўства" | |
| «Руская мова», «Матэматыка» |
На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня года прыёму (залічэння) дырэктарам сярэдняй школы выдаецца загад аб прыёме (залічэнні) абітурыентаў у сярэднюю школу.
На падставе рашэння прыёмнай камісіі не пазней за 25 жніўня 2026 года прыёму (залічэння) кіраўніком установы адукацыі выдаецца загад аб прыёме (залічэнні) абітурыентаў у сярэднюю школу. У трохдзённы тэрмін рашэнне аб прыёме (залічэнні) абітурыентаў у лік навучэнцаў даводзіцца да гэтых абітурыентаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх абітурыентаў) шляхам размяшчэння загада аб прыёме (залічэнні) на афіцыйным сайце гэтай сярэдняй школы і на інфармацыйным стэндзе.
Прыём дакументаў
ажыццяўляецца
з 08:00 да 13:00 і з 13:20 да 16:20
субота і нядзеля - выходны
Тэлефон для даведак: 3-04 -80
Графік прыёму грамадзян кіраўніком установы адукацыі:
чацвер з 8.00 да 13.00;
3-я субота месяца - з 9.00 да 13.00.