Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
24/05/2025
Сёння навучэнцы 4️⃣ класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Светлагорска» папоўнілі рады піянерскай дружыны імя Пятра Міронавіча Машэрава.
Пасля ўрачыстага абяцання служыць Радзіме і любіць яе - навучэнцам былі павязаны піянерскія гальштукі.
Новаспечаным піянерам было адрасавана шмат пажаданняў. Быць заўсёды першымі, дапамагаць адзін аднаму і дарослым, расці дастойнымі грамадзянамі краіны і не забывацца на подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія абаранілі мір і незалежнасць нашай шматпакутнай Беларусі.
Віншуем хлопцаў з гэтым хвалюючым і значным момантам у іх жыцці!