Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"

Урок памяці "Ніхто не забыты, нішто не забыта"

06/05/2026

news photo

Сёння ў 3 "В" класе прайшоў урок памяці "Ніхто не забыты, нішто не забыта", прысвечаны Дню Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. Дзеці ўзгадалі самыя важныя даты Вялікай Айчыннай вайны, расказалі аб сваіх прадзедах, якія баранілі Радзіму, аб ахвярах Хатыні і Алы, прагледзелі і абмеркавалі відэаролікі "Дзеці вайны".
У канцы ўрока хлопцы ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання.