Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"

Падарожжа ў горад Магілёў

19/04/2026

news photo

1️⃣8️⃣ красавіка навучэнцы 3 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска» здзейснілі займальнае падарожжа ў горад Магілёў.
Рабяты прайшлі па самых старых вуліцах горада, наведалі Замкавую гару, пазналі гісторыю ўзнікнення горада, палюбаваліся панарамным выглядам з самай высокай яго кропкі. Пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі Магілёва. Пасля гэтага хлопцы прыбылі на Буйніцкае поле, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны адбылася гістарычная бітва, якая паўплывала на яе зыход. Гераічнасць салдат, іх мужнасць захапілі рабят. Яны агледзелі ўзоры ваеннай тэхнікі часоў вайны.
У музеі Славы Магілёўшчыны дзеці ўбачылі ўнікальныя экспанаты - дакументы, фатаграфіі, сапраўдныя прадметы, даведаліся аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, а таксама развіцці рэгіёну ў мірны час. Інтэрактыўныя тэхналогіі, усталёўкі і панарамы, макеты і інтэрактыўныя пляцоўкі захапілі рабят і выклікалі непадробную цікавасць. Гэты дзень надоўга застанецца ў памяці экскурсантаў!