Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
09/12/2025
9️⃣ снежня для законных прадстаўнікоў 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска» быў арганізаваны прафарыентацыйны бацькоўскі сход з прадстаўнікамі Вышкамантажнага ўпраўлення рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта», Бацькам будучых выпускнікоў распавялі пра мэтавыя напрамкі. Прадстаўнік МНС Звертоўскі Д.А. расказаў аб працоўных буднях ратавальнікаў, пазнаёміў з навучальнымі ўстановамі і прахаднымі баламі мінулага года.
У заключэнне бацькі атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.