Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
05/11/2025
5 лістапада навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска» здзейснілі яшчэ адну займальную паездку па памятных мясцінах Беларусі. Школьнікі пабывалі ў горадзе Магілёве і пазнаёміліся з яго славутасцямі. Першым па маршруце быў мемарыяльны комплекс на Буйніцкім полі, прысвечаны гераічнай абароне горада ў ліпені 1941 года. Дзеці засвоілі яшчэ адзін урок мужнасці і патрыятызму.
Падчас агляднай экскурсіі адбылося знаёмства з абласным цэнтрам, цікавым было наведванне заасада і невялікае сафары. Гэты дзень восеньскіх канікулаў стаў багатым на эмоцыі, папоўніў веды аб роднай Беларусі.