Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
15/04/2025
1⃣5⃣ красавіка настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска" Адаменка Ю.Ю. правяла адкрыты ўрок па тэме "Культурныя расліны" ў 7 "А" класе. Дзеці замацавалі матэрыял па ядомых і атрутных раслінах, даведаліся шмат новай інфармацыі аб збожжавых, агароднінных, алейных, пладова-ягадных і прадзільных культурах. На ўроку прысутнічалі метадыст РУМК Беражкова Г.Я. і настаўнікі горада