Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
14/09/2025
13 верасня навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска", якія ўваходзяць у склад ваенна-патрыятычнага клуба "Баграціён" у рамках святкавання Дня народнага адзінства наведалі помнік Герою Савецкага Саюза П.М.Мірашнічэнку, памятнае пахаванне ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў Якіме.
У выніку велапахода пераадолена адлегласць да Якімавай Слабады і назад. Рабяты пашырылі свой кругагляд, яшчэ раз убачылі славутасці сваёй малой Радзімы, з карысцю правялі час.