Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
06/11/2025
5 лістапада 6 "А", 6 "Г" класы ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска" наведалі мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці. З 10 па 19 сакавіка 1944 года па загадзе камандавання 9-й арміі вермахта на гэтую невялікую плошчу ў балоцістай мясцовасці было сагнана больш за 50 тысяч жыхароў Гомельскай і Магілёўскай абласцей Беларусі. Не менш як 9 тысяч з іх загінулі. Тут жывыя зайздросцілі мёртвым. Юнакоў уразілі сам унікальны комплекс і расказ экскурсавода аб жудасных злачынствах нацыстаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Наведаўшы мемарыяльны комплекс, навучэнцы яшчэ раз пераканаліся, што ўдзячная памяць нашчадкаў не павінна згасаць. Мы памятаем!