Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
01/06/2025
Традыцыйна ў ДУА "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска" прайшла лінейка з нагоды заканчэння навучальнага года. На лінейцы былі адзначаны навучэнцы, якія на працягу ўсяго навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў школьных, раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і мерапрыемствах розных напрамкаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы за выдатныя поспехі ва вучобе навучэнцы атрымалі граматы. Таксама ўзнагародзілі дыпломамі і граматамі рабят, якія сталі пераможцамі і прызёрамі розных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і спаборніцтваў.
Напярэдадні надыходзячых летніх канікулаў надалі ўвагу пытанням бяспекі і пажадалі дзецям здаровага, актыўнага, пазітыўнага, карыснага адпачынку і вольнага часу!
І, вядома ж, гучалі пажаданні добра і плённа правесці летнія вакацыі: адпачыць, набрацца сіл і дадатных эмоцый, знайсці новых сяброў і не забыцца старых! І з радасцю прыйсці ў школу на будучы год!