Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
06/12/2025
Напярэдадні Навагодніх і Калядных свят навучэнцы 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8г. Светлагорска» пераканаліся сёння, што прыемней дарыць падарункі.
Дзеці разам з настаўнікамі, бацькамі наведалі ДУА "Светлагорскі раённы цэнтр карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі". Госці прыйшлі з падарункамі для ўсіх выхаванцаў.
Чаго толькі тамака не было!
Выхаванцы і педагогі цэнтра былі вельмі гасцінныя, падзякавалі навучэнцам, настаўнікам і бацькам не толькі за падарункі, але і за ўвагу і добрыя словы.
Спяшайцеся рабіць дабро!