Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"

Як правесці выпускныя вечары і апошні званок

01/04/2025

news photo

Выпускныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі заўсёды душэўныя, кранальныя і запамінальныя. Гэта не толькі свята, але і сімвал новага этапа ў жыцці кожнага выпускніка. Як урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" і "Выпускны вечар" пройдуць у гэтым годзе, расказала намеснік Міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая ў час круглага стала ў БЕЛТА.

Міністрам адукацыі 5 сакавіка падпісаны загад №83 аб правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025 годзе ўрачыстых мерапрыемстваў "Апошні званок" і "Выпускны вечар".

«У гэтым загадзе дастаткова падрабязна, дастаткова дэталёва распісана, у якія тэрміны і як арганізаваць гэтыя мерапрыемствы, якія, вядома, увойдуць у гісторыю кожнага выпускніка, у гісторыю кожнай установы адукацыі, - сказала Кацярына Пятруцкая. - Міністэрства адукацыі рэкамендавала, каб гэтыя святы прайшлі на тэрыторыі школы, былі максімальна арганізаваны сіламі педагогаў, выпускнікоў пры падтрымцы бацькоў».