Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
10/11/2025
08.11.2025 г. 8”В” і 8”Г” класы ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска” адправіліся на экскурсію ў Нацыянальную бібліятэку ў г. Мінск. Рабяты прайшліся па 3 паверхах бібліятэкі, пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, яе мастацкім афармленнем, тэхнічным абсталяваннем і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка. Без увагі не застаўся і музей кнігі, у якім прадстаўлена больш за 300 рэдкіх, рукапісных і старадрукаваных кніжных помнікаў, у тым ліку арыгінальныя выданні першадрукара беларускіх земляў Францыска Скарыны.
У канцы экскурсіі ў навучэнцаў была магчымасць падняцца на аглядную пляцоўку і з вышыні больш за 73 метры палюбавацца панарамай Мінска.