Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
08/11/2025
8 лістапада, у перыяд восеньскіх канікулаў, адбылася экскурсія ў гісторыка - краязнаўчы музей горада Жлобіна.
Удзельнікі экскурсіі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска», а таксама ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Баграціён» наведалі 16 гістарычных залаў, прысвечаных розным перыядам існавання дзяржавы.
Экскурсавод вельмі цікава паднёс матэрыял экскурсіі.
Навучэнцы задавалі шмат удакладняючых пытанняў, адбыўся жывы дыялог.
Дадзеная паездка ўзбагаціла дзяцей новымі гістарычнымі фактамі аб нашым рэгіёне, аб перажытым горы карэнных жыхароў Жлобіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мы памятаем гісторыю нашай Радзімы і мы ёю ганарымся!