Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"

Дзень адчыненых дзвярэй ва УА «Калінкавіцкі дзяржаўны каледж меліярацыі»

16/03/2026

news photo

1️⃣4️⃣ сакавіка навучэнцы 9 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска» наведалі УА «Калінкавіцкі дзяржаўны каледж меліярацыі» .
У рамках Дня адчыненых дзвярэй для навучэнцаў была арганізавана экскурсія па каледжы.
Самым запамінальным уражаннем стала наведванне рэсурснага цэнтра, дзе навучанне адбываецца з дапамогай трэнажораў, у тым ліку і камп'ютарных.
Дзеці паспрабавалі, што гэта значыць кіраваць камбайнам, бульдозерам, у чым заключаецца работа вадзіцеля пагрузчыка.
Дзякуем намесніку дырэктара па УПР Аляксандру Літоўскаму за сардэчны прыём і прадстаўленую магчымасць даведацца новае
аб прафесіях