Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
05/11/2025
5️⃣ лістапада навучэнцы 2 атрада выхаваўча-аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска» наведалі карцінную галерэю «Традыцыя».
Дзеці паўдзельнічалі ў цікавым квэсты, падарожнічалі на «Планету Угадайка». Квэст з такой назвай захапіў хлопцаў цалкам. Творчыя конкурсы, крэатыўныя заданні і час праляцеў незаўважна.