Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
01/11/2025
З1 кастрычніка 2025 года ў ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска" была арганізавана сустрэча навучэнцаў 6 "В" класа з інспектарам РАУС Шымборскай М.Ю., якая правяла прафілактычную гутарку аб правілах бяспечных паводзінаў падчас восеньскіх канікулаў. Марыя Юр'еўна патлумачыла дзецям, з якіх гадоў надыходзіць крымінальная адказнасць і якія пакаранні прымяняюць за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням аб недапушчэнні курэння і ўжывання алкаголю і наркатычных рэчываў. Дзеці даведаліся, якія наступствы могуць мець іх неабдуманыя ўчынкі. У ходзе гутаркі былі закрануты і пытанні кібербяспекі: як не стаць ахвярай кіберзлачынства, як абараніць сябе ад ашуканцаў. Напрыканцы сустрэчы хлопцы змаглі задаць супрацоўніку РАУС пытанні, якія іх цікавяць.