Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
03/10/2025
3️⃣ кастрычніка ў ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска" адбыўся святочны канцэрт да Дня Настаўніка.
З самай раніцы свае сардэчныя пажаданні настаўнікам выказалі навучэнцы 10 класа. Дзеці 4-11 класаў падрыхтавалі цікавыя сцэнкі, музычныя і танцавальныя нумары для любімых настаўнікаў.
Падчас Дня самакіравання на працягу дня юнакі і дзяўчаты змаглі паспрабаваць сябе ў ролі настаўнікаў. Дзень самакіравання запомніцца настаўнікам і навучэнцам, як адзін з самых яркіх і цікавых дзён нашага школьнага жыцця.