Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
14/04/2025
1️⃣4️⃣ красавіка на ўроку мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) навучэнцы 6 «Б» класа
ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска» не толькі пазнаёміліся з фатаграфіяй як відам мастацтва, але і ўбачылі фотаапараты розных часоў, пры дапамозе якіх былі зроблены розныя фатаграфіі.
Рабяты з цікавасцю разглядалі выставу фотаапаратаў і адгадвалі якое фота было зроблена з іх дапамогай.
На творчым этапе ўрока навучэнцы з падручных матэрыялаў сканструявалі і размалявалі фотаапарат сваімі рукамі.