Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
27/03/2025
✨На экскурсію ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адправіліся школьнікі ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска»
🔸Рэбяты пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця айчыннага парламентарызму, прынцыпамі фарміравання Палаты прадстаўнікоў, пабывалі ў музеі Парламента, наведалі Авальную залу.
🔸Школьнікі даведаліся аб асноўных напрамках у рабоце дэпутацкага корпуса, аб парадку падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў Парламента, аб тым, як распрацоўваюцца і прымаюцца законапраекты.
Дыялог улады і падрастаючага пакалення, тымі, хто з'яўляецца будучыняй краіны, - сёння гэта неад'емная частка выхаваўчай работы.
Магчымасць з экскурсіяй наведаць Палату прадстаўнікоў, дзе прымаюцца найважнейшыя і лёсавызначальныя рашэнні, - для рабят не толькі шанц пагрузіцца ў атмасферу працы дэпутатаў, але і змястоўна ўзбагаціцца практычнымі ведамі ў галіне заканадаўчага працэсу і падрыхтоўкі беларускага заканадаўства.