Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
28/12/2024
2️⃣7️⃣ снежня ў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Светлагорска» адбыўся майстар-клас для настаўнікаў замежнай мовы па тэме «Выкарыстанне прыёмаў сінгапурскай методыкі на ўроках англійскай мовы».
Мерапрыемства прайшло ў прыязнай і творчай атмасферы. Удзельнікі майстар-класа пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі сінгапурскай методыкі, разгледзелі прыклады эфектыўных заданняў і практыкаванняў, якія дапамагаюць развіваць камунікатыўныя навыкі навучэнцаў. Настаўнікі змаглі паўдзельнічаць у інтэрактыўных заданнях, што дало магчымасць ім на практыцы ацаніць эфектыўнасць методыкі. У завяршэнне майстар-класа ўдзельнікі атрымалі метадычныя матэрыялы і рэкамендацыі па далейшым вывучэнні сінгапурскай методыкі.