Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
12/11/2024
1️⃣2️⃣ лістапада прайшла Гадзіна зносін "Генацыд. Успомніць усё. Памятаць кожнага" ў навучэнцаў 5 "У" класа ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска", на якім хлопцы пазнаёміліся з паняццем - генацыд. Была прадэманстравана прэзентацыя „Ахвяры Вялікай Айчыннай вайны”. Пяцікласнікі даведаліся пра тыя страшныя падзеі, якія адбываліся падчас вайны на нашых беларускіх землях, убачылі выявы спаленых вёсак, дакументы і матэрыялы, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на нашай тэрыторыі. Рабяты прасякнуліся праўдай аб жорсткай вайне, аб болі, пакуце ні ў чым не вінаватых людзей. Гучалі вершы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Назаўжды ў памяці застануцца словы: "Нельга забыцца! Нельга зразумець і апраўдаць!"