Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
30/10/2024
🍁3️⃣0️⃣ кастрычніка ў ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска» адбылося паседжанне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў геаграфіі па тэме «Фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў сродкамі вучэбнага прадмета «Геаграфія»🌎.
🍂З нарматыўна-прававым і навукова-метадычным 📚забеспячэннем фарміравання і ацэнкі функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў пазнаёміла слухачоў метадыст ДУ «Светлагорскі РУМК» Беражкова Г.Я.
🍂Аб фарміраванні натуральна-навуковай пісьменнасці на ўроках геаграфіі праз вырашэнне кантэкстных задач расказала настаўнік геаграфіі ДУА «Гімназія г. Светлагорска» Нікіценка Н.М.
🍂Завяршыла РУМА настаўнік геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска» Мігай С. В., прадставіўшы майстар-клас па правядзенні інтэграванага ўрока геаграфіі і рускай мовы ў 6 класе па тэме «Назоўнікі на геаграфічнай карце»🗺️