Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"

Дзень Ведаў

02/09/2024

news photo

0️⃣2️⃣верасня ў ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Светлагорска» прайшоў Дзень Ведаў🍁📚. Самыя шчырыя віншаванні з пачаткам 2024/2025 навучальнага года✏️ прымалі першакласнікі, выпускнікі, бацькі і настаўнікі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь🇧🇾 Лапцевай Алены Яўгенаўны. Палкоўнік міліцыі, начальнік Светлагорскага РАУС Кавалёў Сяргей Віктаравіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў партфель💼 📒🖊з пісьмовым прыладдзем першакласніку Жукаву Платону. На ўрачыстай лінейцы таксама прысутнічаў начальнік Светлагорскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Высоцкі Андрэй Васільевіч. У ходзе лінейкі было адзначана, што неабходна памятаць аб сацыяльнай адказнасці за краіну, якая нас узгадавала, а таксама ў Год Якасці дабівацца лепшых вынікаў, т.я. толькі ад нас залежыць дабрабыт і працвітанне нашай краіны 🇧🇾 сёння і ў будучыні. Віншуем усіх навучэнцаў, бацькоў і педагогаў з пачаткам навучальнага года. Жадаем сіл, цярпення, натхнення💐.