Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
19/06/2023
Вось і завяршыўся чацвёрты этап, а разам з ім і рэспубліканская прафілактычная акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!". Заключнае мерапрыемства адбылося ў гандлёвым цэнтры "Бярозкі".
На першым паверсе цэнтра разгарнулася сапраўдная пляцоўка бяспекі. Функцыянавала пяць кропак: выклік ратавальнікаў, аказанне першай дапамогі пацярпеламу, барацьба з цыгарэтай, гульнявая і зона пажарных знакаў.
Адмысловым попытам і цікавасцю ў наведвальнікаў карысталася вялікая мяккая цыгарэта, якая сімвалічна паказвала, наколькі цяжка зладзіцца са згубнай звычкай. Часам барацьба была настолькі напружанай, што здавалася перамагчы не магчыма, аднак сіла волі і разумны сэнс у большасці выпадкаў брала верх.
Зона выкліку ратавальнікаў і пажарных знакаў карысталася попытам у маленькіх наведвальнікаў, якія з вялікім задавальненнем тэлефанавалі па тэлефоне 101 і расказвалі, што азначае той ці іншы знак. У замен жа хлопцы атрымлівалі падарункі выглядзе размалёўак, налепак і кніжак па бяспецы.
Зона валанцёраў і прадстаўнікоў Чырвонага крыжа, якія расказвалі аб шкодзе курэння і рэанімацыйных дзеяннях, была вельмі актуальная. На манекене, якога празвалі "Герман" спецыяліст і наведвальнікі навострывалі навыкі аказання першай дапамогі пацярпеламу.
Таксама знайшлося шмат жадаючых пагуляць у бяспройгрышную віктарыну, абмяняўшы цыгарэту на добры і карысны падарунак ад МНС.