Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
19/06/2023
У саюзе з бацькамі
На Светлагоршчыне завяршылася рэспубліканская прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!". Мерапрыемствы акцыі былі прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей і праводзіліся Светлагорскім РАНС з 11 мая па 1 чэрвеня з мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў да бяспекі дзяцей.
Падчас правядзення акцыі прымяняліся розныя формы працы. Ратавальнікі абтэлефаноўвалі шматдзетныя сем'і і сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, нагадвалі аб правілах бяспекі і аб неабходнасці іх захавання. Тым, каму датэлефанавацца не атрымлівалася, работнікі аддзела дасылалі інфармацыю па пошце ў выглядзе прафілактычнага ліста з лагатыпам акцыі. Таксама работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі такімі, як АСВОД і Чырвоны Крыж праводзілі анлайн - экскурсіі і прафілактычныя гутаркі.
Нагадаем, асноўная мэта акцыі была нагадаць бацькам аб тым, што менавіта яны адказваюць за бяспеку сваіх дзяцей і навучыць дзейнічаць у выпадку НС.