Рус
Бел

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"

Трэці этап рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!"

19/06/2023

news photo

На Светлагоршчыне завяршыўся трэці этап рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом!". Ратавальнікі правялі сустрэчы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі.

Рабятам прапанавалі паўдзельнічаць у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Дзе логіка?» і «Квэст-гульня». З дапамогай такой формы правядзення мерапрыемства, хлапчукі і дзяўчынкі змаглі акунуцца ў атмасферу надзвычайнай сітуацыі і самастойна яе вырашыць, успомніўшы нумары тэлефонаў экстраных службаў і правілы іх выкліку, алгарытм дзеянняў на выпадак пажару.

Для таго каб паказаць важнасць абсталявання домаўладанняў аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, было прапанавана на другім этапе гульні на хуткасць усталяваць апавяшчальнік і праверыць працаздольнасць. Адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі, хлопцы змаглі на трэцім этапе гульні, апрануўшы на хуткасць баявое адзенне.

Усім навучэнцам ратавальнікі ўручылі маляўнічую і карысную наглядную агітацыю па асновах бяспекі жыццядзейнасці.