Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа № 8 г. Светлагорска"
19/06/2023
Вось і праляцелі амаль тры тыдні плённай працы ў рамках прафілактычнай рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!"
Павышэнне культуры бяспекі ў побыце і на працоўных месцах, зніжэнне колькасці пажараў, захаванне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях - вось асноўная мэта, якую пераследвалі ратавальнікі. У рамках акцыі правяраўся супрацьпажарны стан домаўладанняў адзінокіх і адзінокіх пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі. Праводзілася інструктыўна-тлумачальная работа па выкананні правіл пажарнай бяспекі і адказнасці за яе не выкананне, надаўшы асаблівую ўвагу выпальванню сухой расліннасці на прысядзібных участках. Ратавальнікі праверылі працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці рэкамендавалі ўсталяваць іх у жылых памяшканнях, прыводзячы станоўчыя прыклады, калі гэтая маленькая прылада ратавала жыцці людзей. Акрамя таго, зважалі на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў домаўладаннях, а таксама электрычнай праводкі.
У цэлым за гэты час праведзена вялікая прадуктыўная сумесная работа з зацікаўленымі службамі горада і раёна па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання і паводзін грамадзян!
