Министерство образования Республики Беларусь Комитет по образованию Светлогорского районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования "Средняя школа № 8 г. Светлогорска"
21/11/2026
«Ці ведаеш ты сваю мову?» — на гэтае пытанне не на словах, а на справе адказвалі вучні 5″Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа 8 г.Светлагорска».
👨🏫👩🏫 20 лістапада яны прынялі ўдзел у займальнай пазнаваўчай гульні ў форме ток-шоу.🙋♂️ Беларуская мова становіцца ўсё больш папулярнай сярод падлеткаў і моладзі, і таму карысна часцей практыкавацца ва ўжыванні беларускіх слоў, цікавых выразаў, спаборнічаць у выкарыстанні прыказак і прымавак, адчуваць прыгажосць і моц роднага слова. 💥 «Валоданне роднай мовай — гэта знак павагі да сваёй Айчыны і яе багатай спадчыны,»- зрабіла вывад настаўніца Камарова Т.М., падзякаваўшы вучням за актыўнасць і зацікаўленасць. Такім чынам, гульня дазволіла вучням карысна правесці час, паспаборнічаць і паказаць свае веды🌟